HomeBiałoruśDziałaczy ZPB, uwięzionych przez reżim Łukaszenki, uznano za więźniów politycznych

Działaczy ZPB, uwięzionych przez reżim Łukaszenki, uznano za więźniów politycznych

Białoruskie organizacje broniące praw człowieka podjęły wspólną Uchwałę, w której uznały przebywających w areszcie działaczy Związku Polaków na Białorusi za więźniów politycznych.

Oceniając i zestawiając oficjalne informacje białoruskiej prokuratury na temat przyczyn prześladowania polskich działaczy z zobowiązaniami międzynarodowymi Republiki Białorusi w zakresie poszanowania praw mniejszości narodowych sygnatariusze Uchwały doszli do wniosku, że prześladowanie kryminalne działaczy ZPB Andżeliki Borys, Andrzeja Poczobuta, Marii Tiszkowskiej, Ireny Biernackiej oraz polskiej działaczki z Brześcia z Forum Polskich Inicjatyw Lokalnych Brześcia i Obwodu Brzeskiego Anny Paniszewej ma podłoże polityczne i jest skierowane na stworzenie obrazu wroga zarówno w postaci Państwa Polskiego, jak i przedstawicieli polskiej mniejszości narodowej na Białorusi.

W związku z powyższym działający na Białorusi  obrońcy praw człowieka postanowili  „uznać wymienionych przedstawicieli polskiej mniejszości narodowej za więźniów politycznych”.

Uznając działaczy polskiej mniejszośći narodowej na Białorusi za więźniów politycznych sygnatariusze Uchwały zażądali od władz Republiki Białorusi:

1. Natychmiastowego wypuszczenia z aresztu więźniów politycznych, przedstawicieli Związku Polaków na Białorusi Andżeliki Borys, Andrzeja Poczobuta, Marii Tiszkowskiej, Ireny Biernackiej oraz Anny Paniszewą z Forum Polskich Inicjatyw Lokalnych Brześcia i Obwodu Brzeskiego oraz zaprzestania w stosunku do nich prześladowania kryminalnego;

2. Zaprzestania wywierania presji na przedstawicieli polskiej mniejszości narodowej;

3. Zaprzestania wykorzystywania artykułu 130 Kodeksu Karnego Republiki Białorusi w celu prześladowania za wypowiadanie sądów i opinii na temat faktów historycznych, gdyż wchodzi to w sprzeczność z zobowiązaniami Republiki Białorusi w ramach Międzynarodowego Paktu Praw Obywatelskich i Politycznych.

Uchwałę w imieniu swoich organizacji podpisali kierownicy:

Centrum Obrony Praw Człowieka Wiasna;

Białoruskiego Komitetu Helsińskiego;

Centrum Transformacji Prawnej Lawtrend;

Białoruskiego PEN-Centrum;

Białoruskiego Domu Praw Człowieka im. Barysa Zwozskawa;

Organizacji społecznej „Inicjatywa Prawna”;

Białoruskieo Centrum Dokumentacyjnego;

Białoruskiego Stowarzyszenia Dziennikarzy (BAŻ)

Po przyjęciu Uchwały, uznającej działaczy polskiej mniejszości na Białorusi za więźniów politycznych, liczba takich więźniów na Białorusi sięgnęła 325-ciu.

Publikujemy treść Uchwały w języku białoruskim:

 

Сумесная заява беларускага праваабарончага супольнасці

Патрабуем неадкладна вызваліць з-пад варты прадстаўнікоў „Саюза палякаў Беларусі” Анжаліку Борыс, Андрэя Пачобута, Марыю Цішкоўскую, Ганну Панішаву, Ірэну Бярнацкую, а таксама спыніць ціск і запалохванне ў дачыненні да прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі.

31 сакавіка 2021 года

25 сакавіка стала вядома, што Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь распачала ў дачыненні да старшыні незарэгістраванага ў Беларусі Саюза палякаў Анжалікі Борыс, а таксама прадстаўнікоў дадзенай арганізацыі Андрэя Пачобута, Ірэны Бярнацкай, Марыі Цішкоўскай і Ганны Панішавай крымінальную справу па частцы 3 артыкула 130 КК Рэспублікі Беларусь (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб).

Як адзначаецца ў паведамленні Генеральнай пракуратуры, „названыя грамадзяне, пазіцыянуючы сябе членамі вышэйназванага саюза, з 2018 года па цяперашні час на тэрыторыі горада Гродна і іншых населеных пунктаў вобласці з прыцягненнем непаўналетніх арганізавалі і правялі шэраг незаконных масавых мерапрыемстваў па ўшанаванні ўдзельнікаў антысавецкіх бандфармаванняў, якія дзейнічалі падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны, якія здзяйснялі рабаванні, забойствы мірнага насельніцтва Беларусі, знішчэнне маёмасці. Іх дзеянні пераследвалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўданні генацыду беларускага народа„.

23 сакавіка Анжаліка Борыс была затрыманая, а 24 сакавіка – ў дачыненні да яе суддзёй суда Ленінскага раёна г. Гродна была вынесена пастанова аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на тэрмін 15 сутак за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў – за арганізацыю традыцыйнага свята рамеснікаў «Гродзенскія Казюкі 2021».

25 сакавіка дома ў іншага сябра „Саюза палякаў Беларусі”, журналіста Андрэя Пачобута прайшоў ператрус, падчас якога была канфіскаваная тэхніка, уключаючы два ноўтбукі і жорсткія дыскі, сем старых тэлефонаў, бэйджы ўдзельніка канферэнцый, польскамоўныя дакументы, у тым ліку паперы дачкі, узнагароды і інш. Таксама падчас ператрусу была канфіскаваная літаратура на польскай мове. Сам Пачобут быў затрыманы і дастаўлены ў Цэнтральны апарат Следчага камітэта, дзе яго дапыталі, а затым змясцілі ў СІЗА № 1 г. Мінска.

Варта адзначыць, што раней, 10 сакавіка, была ўзбуджаная крымінальная справа па факце правядзення мерапрыемства ў польскай сацыяльнай школе скаўтаў імя Рамуальда Траўгута ў Брэсце, якая адносіцца да Брэсцкага форуму польскіх лакальных ініцыятыў. У межах крымінальнай справы затрымалі сузаснавальніка „польскай школы” – 43-гадовага берасцейца – і дырэктара Ганну Панішаву, якая вярнулася ў Беларусь пасля камандзіроўкі ў Польшчу. Пазней стала вядома таксама аб праведзеных ператрусах у памяшканнях арганізацыі „Саюза палякаў” у Лідзе, Ваўкавыску і затрыманні Ірэны Бернацкай, Марыі Цішкоўскай. Таксама нам вядома, што органамі пракуратуры праводзяцца праверкі навучальных планаў па вывучэнні польскай мовы, запатрабуюцца асабістыя дадзеныя выкладчыкаў і грамадзян, у тым ліку непаўналетніх, якія наведваюць курсы польскай мовы ў шэрагу прыватных арганізацый.

Варта адзначыць, што гэтыя дзеянні ўладаў адбываюцца на фоне антыпольскай прапаганды на дзяржаўным ТБ, у якой Польшча ўяўляецца краінай-агрэсарам, якая нібыта мае ў тым ліку і тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Рэспублікі Беларусь.

Агрэсіўная антыпольская дзяржаўная прапаганда, вытрыманая ў горшых сталінісцкіх традыцыях, выклікае ў нас сур’ёзную занепакоенасць магчымымі негатыўнымі наступствамі для грамадзян Рэспублікі Беларусь польскай нацыянальнасці і відавочна не спрыяе палітыцы добрасуседства і даверу паміж гістарычна блізкімі народамі.

Безумоўна, мы павінны памятаць і казаць пра складаныя перыяды нашай гісторыі, у тым ліку ў мэтах міжнацыянальнага прымірэння, а не распальвання ўзаемнай варожасці і падазронасці, у мэтах прадухілення ксенафобіі і дыскрымінацыі ў дачыненні да розных груп грамадства, у тым ліку недапушчальнасці пераследу іншадумства. Прыхільнасць дзяржавы прынцыпам універсальнасці правоў чалавека, плюралізму і разнастайнасці з’яўляецца найлепшай формай барацьбы з прапагандай ідэй нацызму.

Мы перакананыя, што пакаранне за выказванне меркавання аб гістарычных фактах несумяшчальныя з замацаванымі ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах абавязацельствамі дзяржаў-удзельніц паважаць свабоду меркаванняў і права на іх свабоднае выказванне. Абмежаванні на свабоду меркаванняў не павінны навязвацца ні пры якіх умовах, а абмежаванні ў дачыненні да права на свабоднае выказванне меркаванняў не павінны выходзіць за рамкі патрабаванняў, прадугледжаных п.3 арт. 19 і арт. 20 Пакта.

Ацэньваючы дадзеную інфармацыю ў сукупнасці, мы прыходзім да высновы аб відавочным палітычна матываваным характары крымінальнага пераследу Анжалікі Борыс, Андрэя Пачобута, Марыі Цішкоўскай, Ірэны Бярнацкай і Ганны Панішавай, накіраваным на стварэнне вобраза ворага як у асобе польскай дзяржавы ў цэлым, так і прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці, і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У сувязі з гэтым, мы прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, патрабуем ад уладаў Рэспублікі Беларусь:

  1. Неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў, прадстаўнікоў Саюза палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс, Андрэя Пачобута, Марыю Цішкоўскую, Ірэну Бярнацкую і Ганну Панішаву і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх;
  2. Спыніць ціск і пераслед у дачыненні да прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці;
  3. Спыніць выкарыстанне артыкула 130 Крымінальнага кодэкса ў мэтах пакарання за выказванне меркаванняў аб гістарычных фактах, што з’яўляецца несумяшчальным з абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь па Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Праваабарончы цэнтр „Вясна”;

РПГА „Беларускі Хельсінкскі Камітэт”;

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

РГА „Прававая ініцыятыва”;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

 Znadniemna.pl na podstawie Spring96.org

 

 

Brak komentarzy

Skomentuj

Skip to content